Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МВФ пройдзе мэдычны агляд


Дамінік Строс-Кан

Дамінік Строс-Кан

Затрыманы ў Нью-Ёрку кіроўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан пагадзіўся прайсьці мэдычны агляд у сувязі з вылучанымі супраць яго абвінавачваньнямі ў спробе згвалтаваньня.

У сувязі з гэтым судовае паседжаньне, на якім, як меркавалася, Строс-Кану будзе афіцыйна вылучана абвінавачваньне, ізноў было адкладзена.

Напярэдадні пакаёўка гатэлю, дзе спыняўся кіраўнік МВФ, паказала на Строс-Кана як на мяркуемага злачынцу ў часе апазнаньня.

Адвакаты Строс-Кана, які разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Францыі на выбарах 2012 г., заявілі, што кіраўнік МВФ настойвае на сваёй невінаватасьці.
XS
SM
MD
LG