Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынцу – 3 гады "хіміі", Марцалеву – 2 гады з выпрабавальным тэрмінам, Халіп — 2 гады з адтэрміноўкай

абноўлена

Ірына Халіп прыгаворана да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады, Павал Севярынец — да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, Сяргей Марцалеў — да двух гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.




Такое рашэньне 16 траўня вынесла Жана Брысіна, судзьдзя Завадзкога раёну Менску.

Севярынец і Марцэлеў пасьля прысуду
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00
Наўпроставы лінк


Ірына Халіп – першае інтэрвію
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:16 0:00
Наўпроставы лінк


10.30 Халіп: У свой час Вацлаў Гавал атрымаў 4 гады і стаў прэзыдэнтам. Такім чынам, у Андрэя Саньнікава выбарчая кампанія працягваецца. Я ўпэўненая, што ён ня будзе сядзець 5 гадоў.





Севярынец ня лічыць гэты прыгавор справядлівым. Кажа, што будзе змагацца, каб вызваліць іншых палітвязьняў. Прызнаўся, што самым цяжкім было маральнае катаваньне, калі да яго не дапускалі стьвятара.



Марцэлеў: Я не адмаўляюся, што прызнаў свае дзеяньні. Было б не разумна адмаўляць тое, што я рабіў. Але я не бачу ў іх складу злачынства.

Марцэлеў таксама ня лічыць прысуд справядлівым.



10.20 Халіп заявіла журналістам, што яны з сынам Данікам былі закладнікамі ў той час, калі катавалі яе мужа. “А цяпер майго мужа ўзялі ў закладнікі, каб пасьля абмяняць на нейкага Луіса Карвалана”.

10.18 Пад аплядысмэнты іх вызвалілі.

11.15 Зараз сакратаром суду будуць выкананыя неабходныя працэсуальныя дзеяньні. Пасьля гэтага Хаіп, Севярынца і Марцэлева вызваляць. Усе чакаюць гэтага моманту.

13 траўня пракурор папрасіў пакараць:

Паўла Севярынца, кіраўніка перадвыбарчага штабу былога кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, трыма гадамі абмежаваньня волі,
Сяргея Марцэлева, кіраўніка перадвыбарчага штабу былога кандыдата Міколы Статкевіча, – дума гадамі з адтэрміноўкай;
Ірыну Халіп, жонку былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, журналістку расейскага выданьня “Новая газета”, – двума гадамі з адтэрміноўкай.

Севярынца, Халіп і Марцэлева вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу).

Сяргей Марцэлеў

Сяргей Марцэлеў
Нарадзіўся 29 красавіка 1977 года ў Менску ў сям’і патомных навукоўцаў. Унук Станіслава Марцэлева, кіраўніка Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук. Таксама ўнук акадэміка-філёзафа Леаніда Яўменава.

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ, але быў адлічаны за палітычную дзейнасьць пры рэктару А.Казуліну. Тым ня менш пасьля пераходу таго ў апазыцыю працаваў зь ім разам.

У сярэдзіне 1990-х быў абраны старшынём "Маладой Грамады" (моладзевай арганізацыі пры БСДП М.Статкевіча), дзеля гэтай дзейнасьці адмовіўся ад вучобы ў Маскве. Потым зьехаў вучыцца ў Польшчу і скончыў Познанскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці "паліталёгія".

На прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. кіраваў перадвыбарчым штабам Міколы Статкевіча. 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці амаль не прысутнічаў. Уначы 23 сьнежня быў зьняты зь цягніка, на якім ехаў у Варшаву на здымкі перадачы тэлеканала "Белсат". Арыштаваны, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 4 красавіка абвінавачаньне зьменена на арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Ірына Халіп

Ірына Халіп
Нарадзілася 12 лістапада 1967 г. у Менску. Уласны карэспандэнт расейскай "Новой газеты" па Беларусі.

Працавала намесьніцай галоўнага рэдактара "Белорусской деловой газеты" і галоўным рэдактарам штотыднёвіка "Имя", якія спынілі выхад. Неаднаразова зазнавала крымінальны перасьлед за прафэсійную дзейнасьць, атрымлівала папярэджаньні ад пракуратуры.

У красавіку 1997 г. разам з бацькам, драматургам і кінадакумэнталістам Уладзімерам Халіпам была жорстка зьбітая ў часе вулічнага мітынгу 2 красавіка. У канцы 2009 году ёй пагражалі забойствам невядомыя. Ляўрэатка прэміі Дзьмітрыя Завадзкага (2003), прэміі Генры Нанэна (2005), прэміі "Герой Эўропы" ў намінацыі "Мужнае сэрца" (2005), прэміі "За мужнасьць у журналістыцы" (2009).

19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзыдэнцкіх выбараў, яе сілавым чынам затрымалі па дарозе з плошчы Незалежнасьці і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня ёй было прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Пагражае зьняволеньне да 15 гадоў. Падчас яе знаходжаньня ў СІЗА КДБ улады спрабавалі забраць зь сям'і трохгадовага сына — Даніка Саньнікава. 29 сьнежня меру стрыманьня зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе з хатнім арыштам.

У лютым 2011 г., ужо пад арыштам, атрымала журналісцкую прэмію "Залатое пяро Расеі". Жонка палітыка Андрэя Саньнікава, які таксама абвінавачваецца па справе аб масавых беспарадках. 4 красавіка абвінавачаньне было перакваліфікавана на арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Павал Севярынец

Павал Севярынец
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачатак цікавасьці да палітыкі — абраньне ў 10 клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994—1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Васіля Быкава "За свабоду думкі".

У 1999—2003 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 гг. — старшынём "Маладога Фронту", цяпер — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Быў арыштаваны 20 сьнежня і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня яму прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 4 красавіка замест гэтага прад'яўлена іншае абвінавачаньне (арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG