Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі дысыдэнт сустрэўся з жонкай


Праз паўтары месяцы пасьля зьняволеньня кітайскія ўлады далі магчымасьць творцу і дысыдэнту Ай Вэй Вэю сустрэцца з жонкай. Пра гэта паведамляе агентура АР. Вэй Вэй быў затрыманы на пачатку красавіка ў аэрапорце, калі хацеў вылецець у Ганконг. Меркавалася, што вядомы кітайскі творца зьбіраўся адтуль у іміграцыю, праўдападобна ў Нямеччыну.

Раней брытанская кампанія Сотсбі правяла аўкцыён яго фарфоравых сланечнікавых семак, што выстаўляліся сярод іншага ў галерэі Татэ Мадэрн. Паводле мастацкага праекту Вэй Вэя 1600 кітайскіх шкларобаў за два гады вырабілі прыкладна мільён фарфоравых уручную размаляваных семак.
XS
SM
MD
LG