Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня МВФ пройдзе судова-мэдыцынскую экспэртызу


Строс-Кан падчас выступу на эканамічным форуме ў Сынгапуры.
Строс-Кан падчас выступу на эканамічным форуме ў Сынгапуры.
Кіраўніку Міжнароднага валютнага фонду 62-х гадоваму Дамініку Строс-Кану сёньня будзе афіцыйна прад’яўленае абвінавачваньне ў спробе згвалтаваньня. Строс-Кана затрымалі ў суботу ў нью-ёркскім аэрапорце, калі ён накіроўваўся ў Эўропу для сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Ён таксама павінен быў прысутнічаць на сёньняшняй сустрэчы міністраў краінаў Эўразьвязу у Брусэлі. Строс –Кан разглядаўся як патэнцыйны кандыдат ад сацыялістаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі.

32-х гадовая пакаёўка гатэлю, дзе спыняўся Строс-Кан, падала заяву ў паліцыю аб спробе згвалтаваньня і ўжо паказала на яго ў працэдуры апазнаньня. У выпадку даказаньня віны Строс-Кану паводле законаў штату Нью Ёрк можа пагражаць ад 15 да 20 гадоў турмы. Адвакаты затрыманага сьцвярджаюць, што іх кліент віну адмаўляе. Строс-Кан у нядзелю ўвечары таксама даў згоду на правядзеньне судова-мэдыцынскай экспэртызы. Пачатак разгляду яго справы адкладзены да атрыманьня яе вынікаў.
XS
SM
MD
LG