Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Керы прыбыў у Пакістан


Уплывовы амэрыканскі сэнатар Джон Керы прыбыў зь візытам у Ісламабад. Керы – першы высокапастаўлены амэрыканскі чыноўкнік, які наведвае Пакістан пасьля таго, як у выніку апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў у гэтай краіне быў забіты лідар Аль Кайды Усама Бін Ладэн.Сэнатар плянуе сустрэцца у прыватнасьці з прэзыдэнтам і прэм’ер міністрам Пакістану. Выступаючы перад гэтым у сталіцы Аўганістану Кабуле, Керы адзначыў, што адносіны паміж ЗША і Пакістанам перажываюць цяпер крытычны момант. Многія ў Злучаных Штатах лічаць, што пакістанскае кіраўніцтва мала робіць для барацьбы з ісламскімі баевікамі.
XS
SM
MD
LG