Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Керы заклікаў Талібан скласьці зброю


Джон Керы
Джон Керы
Амэрыканскі сэнатар Джон Керы правядзе сёньня перамовы з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем, напярэдадні свайго візыту ў Пакістан. Керы, які ачольвае сэнацкі камітэт ў замежных справах, стане першым высокім прадстаўніком ЗША, які наведвае Пакістан пасьля забойства ў гэтай краіне лідэра аль-Каіды Усамы бін Ладэна.

У інтэрвію Радыё Свабодны Аўганістан у Кабуле Керы заявіў, што сьмерць бін Ладэна дае руху Талібан магчымасьць задумацца над тым, каб скласьці зброю.
XS
SM
MD
LG