Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

4 чалавекі забітыя ў сутыкненьнях на Галянскіх вышынях


4 чалавекі забітыя і дзесяткі параненыя ў выніку сутыкненьняў у раёне Галянскіх вышыняў -- спрэчнай тэрыторыі паміж Сырыяй і Ізраілем.

Ізраільскае радыё паведаміла, што палестынскія ўцекачы ўварваліся ў зону, якая акупаваная Ізраілем пасьля вайны 1967 г.

Сёньня палестынцы праводзяць масавыя акцыі пратэсту. 15 траўня палестынцы называюць “днём катастрофы” у сувязі з абвяшчэньнем днём раней – 14 траўня ў 1948 годзе – дзяржавы Ізраіль. У выніку гэтага абвяшчэньня, сотні тысяч палестынцаў сталі ўцекачамі.
XS
SM
MD
LG