Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскія войскі адкрылі агонь па палестынцах


На поўначы паласы Газы ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь па палестынскіх дэманстрантах, якія наблізіліся да мяжы з Ізраілем. Паводле розных крыніцаў, параненыя ад 15 да 25 чалавек.
Сёньня тысячы палестынцаў праводзяць акцыі пратэсту, прымеркаваная да 63-яй гадавіны ўтварэньня дзяржавы Ізраіль.
Сёньня ж раніцай у Тэль-Авіве адзін чалавек загінуў і 17 былі параненыя, калі грузавік, за стырном якога быў кіроўца-араб, раздавіў некалькі легкавых аўтамабіляў і пратараніў аўтобус. Кіроўцу затрымалі паліцыянты.
XS
SM
MD
LG