Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты беларускай дыяспары ў Нямеччыне, Францыі і Бэльгіі правялі пікет у Дзюсэльдорфе перад будынкам, дзе адбываўся фінал Эўрабачаньня, з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.

Пікетоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты, прысьвечаныя беларускім палітычным вязьням.
Акцыя беларускай дыяспары на Эўрабачаньні ў Дзюсэльдорфе

Сваё паведамленьне для Радыё Свабода арганізатар акцыі Міхась Шэндзік суправадзіў наступнымі словамі:

“Мы лiчым, што акцыя атрымалася ўдалай, бо нас здымалi з дзесятак тэлевiзыйных кампаній (сярод якiх Euronews, Skynews, Al Djazira, расейски канал), бралi інтэрвію шматлiкiя радыёкарэспандэнты. Нас здымалi таксама тысячы глядачоў Эўрабачаньня. Сярод здымкаў дасылаем адзiн з палiцыяй (нямецкi АМАП), якая нас ахоўвала. Мы хочам, каб беларусы маглі пабачыць чалавечы твар нямецкага АМАПу і параўнаць яго з "тварам" беларускага АМАПу”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG