Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле асудзіў прысуд Саньнікаву


Гіда Вэстэрвэле

Гіда Вэстэрвэле

Міністар замежных спраў Нямеччыны, вольны дэмакрат Гіда Вэстэрвэле асудзіў суботні прысуд Андрэю Саньнікаву і ды іншым апазыцыянэрам.

“У гэтых прысудах вырашальным было ня права, а выкананьне волі прэзыдэнта Лукашэнкі”, заявіў кіраўнік нямецкага МЗС.

Паводле Вэстэрвэле, “фэдэральны ўрад патрабуе тэрміновага перагляду ўсіх палітычна матываваных судовых рашэньняў. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя”. Як гаворыцца ў заяве міністра, беларускі народ заслужыў "права на жыцьцё ва ўмовах свабоды і годнасьці".
XS
SM
MD
LG