Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Швэйцарыі адбываецца рэфэрэндум аб эўтаназіі


Сёньня ў швэйцарскім Цюрыху праходзіць рэфэрэндум ў справе эўтаназіі. Жыхары гораду павінны адказаць на два пытаньні: ці варта ўвогуле забараніць самазабойствы з дапамогай лекараў, і ці варта абмежаваць іх магчымасць, прадсаставіўшы права эўтаназіі толькі жыхарам Цюрыху.

Эўтаназія у Швэйцарыі ўзаконеная, аднак грамадзяне занепакоеныя ўсё большай колькасьцю замежнікаў, якія накіроўваюцца ў краіну дзеля таго, каб памерці.

Чакаецца, што прапанова забараніць эўтаназію ня знойдзе падтрымкі ў жыхароў гораду. Тым часам, паводле апытанняў, 66 працэнтаў незадаволеныыя так званым “турызмам самазабойцаў”.

Вынікі рэфэрэндуму могуць паўплывацт на пазыцыю швэйцарскага ўраду, які займаецца пераглядам канфэдэратыўных законаў у справе эўтаназіі.
XS
SM
MD
LG