Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніку МВФ выстаўлена абвінавачваньне ў спробе згвалтаваньня


Дамінік Строс-Кан

Дамінік Строс-Кан

Кіраўніку Міжнароднага валютнага фонду Дамініку Строс-Кану, якога затрымалі ў суботу ў нью-ёрскім аэрапорце, выстаўлена абвінавачваньне ў спробе згвалтаваньня.

З заявай у паліцыю зьвярнулася 32-гадовая пакаёўка нью-ёрскага гатэлю, дзе спыняўся Строс-Кан.

Паведамляецца, што ў Строс-Кана няма дыпляматычнага імунітэту. Ягоныя адвакаты заявілі, што ён не прызнае сябе вінаватым.

МВФ пакуль ніяк не пракамэнтавала гэтыя паведамленьні.

Кіраўнік МВФ накіроўваўся ў Эўропу дзеля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Ён таксама павінен быў прысутнічаць на сустрэчы міністраў краінаў ЭЗ у Брусэлі ў панядзелак, на якой будзе абмяркоўвацца прадастаўленьне дапамогі Грэцыі і Партугаліі.

Строс-Кан разглядаўся як патэнцыйны кандыдат ад сацыялістаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі.
XS
SM
MD
LG