Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр групоўкі ХАМАС зрабіў антыізраільскую заяву


Прэм’ер-міністар палестынскага ўраду ў палесе Газа Ісмаіл Ханія выказаў спадзяваньні на “правал сіянсцкага праекту ў Палестыне”. Ханія вымавіў гэтыя словы, зьвяртаючыся да 10 тысяч людзей, якія сабраліся сёньня ля мячэці ў Газе.

15 траўня палестынцы называюць “днём катастрофы” у сувязі з абвяшчэньнем днём раней – 14 траўня ў 1948 годзе – дзяржавы Ізраіль..

Выказваньні кіраўніка палестынскага ўраду могуць выклікаць незадавальненьне кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса, якога падтрымлівае Захад. Нядаўна палестынцы на Заходнім беразе Ярдану і ў Газе абвясьцілі пра перамір’е, пасьля чатырохгадовага расколу.

Махмуд Абас дамагаецца, каб ісламісты з паласы Газы былі прызнаныя ўсясьветнай супольнасьцю як палітычныя партнэры.

Сёньня сілы бясьпекі Іхраіля прыведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасьць. Вайскоўцы зачынілі памежныя пункты, каб не дапусьціць ушзду на тэрыторыю Ізраіля палестынцаў з Заходняга берагу ракі Ярдан.
XS
SM
MD
LG