Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: узарваўся аўтобус


У пакістанскай правінцыі Пенджаб пры выбуху ў пасажырскім аўтобусе загінулі як найменей 6 чалавек, болей як 10 былі параненыя. Выбух адбыўся недалёка ад вайсковага гарадку Кхарыян. Яго прычыны высьвятляюцца. Сьледзтва не выключае, што сярод пасажыраў быў тэрарыст-сьмяротнік, і выбуховае прыстасаньне, якое было пры ім, нечакана спрацавала.

Усяго ў аўтобусе было болей як 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG