Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз і ЗША асудзілі прысуд Саньнікаву і іншым удзельнікам Плошчы


Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў імгненна адрэагавала на прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Санікаву і яшчэ чатыром беларускім апазыцыянэрам.

Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан у інтэрвію Радыё Свабода заявіла:

«Высокі прадстаўнік рашуча асуджае вынясеньне прысуду паводле палітычных матываў былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву. Яна таксама глыбока занепакоеная іншымі вынесенымі прысудамі. Сёньня былі асуджаныя яшчэ як найменей тры чалавекі. Гэта выразна даказвае моцнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі прынцыпамі у Беларусі пасьля прэзыдэнцкі выбараў у сьнежні летась. Мы лічым, што палітычна матываваныя перасьледы, арышты, затрыманьні і суды над дэмакратычнай апазыцыяй, грамадзянскай супольнасьцю і сродкамі масавай інфармацыі зьяўляюцца цалкам непрымальнымі. Высокі камісар заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць уціск, і яна зноў паўтарае гатовасьць Эўразьвязу ўжыць адрасныя абмежаваньні ва ўсіх сфэрах супрацоўніцтва зь Беларусьсю».

Ад імя прэзыдэнта Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэка ягоны прадстаўнік Робэрт Галяндзкі заявіў нашаму Радыё:

«Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк хацеў бы выказаць сваю глыбокую салідарнасьць з спадаром Саньнікавым, ягонай сям'ёй і ўсімі іншымі палітычнымі вязьнямі, ганебна зьняволенымі ў Беларусі. Гэта ёсьць помста рэжыму за іх мужнасьць і адкрытасьць. Людзі тыпу Саньнікава паўстаюць супраць рэжыму, які не стаіць за сваю краіну, сваіх людзей. Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту і Эўрапарлямэнт заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў».

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША таксама асудзіў сёньняшні «палітычна матываваны» вырак Саньнікаву, падкрэсьліўшы, што лічыць яго і іншых зьняволеных кандыдатаў палітычнымі вязьнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG