Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе наплыў уцекачоў з Паўночнай Афрыкі


Уцекачы з Паўночнай Афрыкі на італьянскай высьпе Лампэдуза

Уцекачы з Паўночнай Афрыкі на італьянскай высьпе Лампэдуза

У Эўропу працягваюць прыбываць уцекачы з краінаў Паўночнай Афрыкі.

Італьянская памежная паліцыя эскартавала ў гавань выспы Лампэдуза судна, на борце якога знаходзяцца 218 уцекачоў з Туніс.

Адначасова ў адзін з партоў Сыцыліі прыбылі 213 нелегальных імігрантаў зь Лібіі.

Паводле інфармацыі ўладаў Румыніі, карабель вайсковага флёту гэтай краіны прыйшоў на дапамогу 150-і ўцекачам зь Лібіі, што знаходзіліся на борце судна, у якога зламаўся рухавік.
XS
SM
MD
LG