Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: спэцназ разагнаў "Дзень гневу"


У Кіеве міліцэйскі спэцназ разагнаў удзельнікаў бестэрміновай акцыі "Дзень гневу', якая сёньня пачалася ў многіх гарадах краіны.

Некалькі соцень дэманстрантаў спрабавалі прарваць міліцэйскае ачапленьне, каб разьбіць намётавы гарадок у Марыінскім парку каля Вярхоўнай Рады. У выніку сутыкненьняў пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку апазыцыйны дэпутат парлямэнту Міхаіл Валынец.

Затрыманыя прынамсі шэсьць пратэстоўцаў.

Напярэдадні суд забараніў на месяц правядзеньне любых акцыяў у цэнтры ўкраінскай сталіцы.

У рамках "Дня гневу" невялікія акцыі праходзяць па ўсёй Украіне.

Дэманстранты заклікаюць улады "спыніць антынародныя сацыяльныя экспэрымэнты", а таксама патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта, ўраду і Вярхоўнай Рады.
XS
SM
MD
LG