Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія: Кадафі там, дзе "крыжакі яго ня знойдуць"


Муамар Кадафі

Муамар Кадафі

Кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі зьняпраўдзіў чуткі аб сваім раненьні ў выніку авіяўдару НАТО па Трыпалі. Дзяржаўнае тэлебачаньне Джамахірыі перадала аўдыёзварот Кадафі, у якім той заяўляе, што знаходзіцца ў месцы, дзе "баязьлівыя крыжакі" – як ён назваў Паўночнаатлянтычны альянс – ня змогуць яго знайсьці.

Прадстаўнік лібійскага МЗС Муса Ібрагім пацьвердзіў, што Кадафі знаходзіцца ў Трыпалі і зьвінаваціў НАТО ў сьмерці 11 мусульманскіх сьвятароў у выніку бамбаваньня гораду Брэга.

Прадстаўнікі НАТО сёньня сказалі, што ня могуць пацьвердзіць заяў аб гібелі цывільных жыхароў, але "шкадуюць аб любым выпадку страты жыцьця невінаватымі асобамі".
XS
SM
MD
LG