Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ерусалім: 2 тысячы палестынцаў хаваюць забітага падлетка


Забурэньні ў Ерусаліме

Забурэньні ў Ерусаліме

У Ерусаліме каля дзьвюх тысяч чалавек прыйшлі на пахаваньне палестынскага падлетка, які загінуў у выніку ўчорашніх сутыкненьняў. Хлопец сканаў уначы на суботу ад атрыманых ранаў.

Забурэньні пачаліся ў пятніцу, калі натоўп палестынцаў пачаў закідваць камянямі і бутэлькамі з запальнай сумесьсю дамы габрэяў.

Палестынскія акцыі пратэсту зьвязаныя з гадавінай стварэньня дзяржавы Ізраіль у 1949 годзе. Палестынскія арабы называюць гэтую дату "Дзень катастрофы".

Ізраільская паліцыя прыведзена ў стан баявой гатовасьці ў чаканьні новых сутыкненьняў у Ерусаліме.
XS
SM
MD
LG