Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы нагадалі віетнамцам пра дапамогу ў вайне


Беларуская дэлегацыя ў Віетнаме
Беларуская дэлегацыя ў Віетнаме
Беларускія, украінскія і расейскія вэтэраны, якія змагаліся на баку Віетнаму ў часе ягонай вайны з ЗША, былі прынятыя ў Ханоі намесьнікам міністра абароны і членам палітбюро віетнамскай кампартыі.

У міністэрстве абароны прадстаўнікам Беларусі, Украіны і Расеі падзякавалі за колішнюю дапамогу ў віетнама-амэрыканскай вайне 1957-1975, куды тагачасны СССР дасылаў тысячы экспэртаў і ваенных дарадцаў.

Савецкае кіраўніцтва ў пачатку 1965 году прыняло рашэньне аб прадстаўленьні Віетнаму ваенна-тэхнічнай дапамогі. Паводле старшыні Савету міністраў СССР А. Касыгіна, дапамога Віетнаму ў часе вайны абыходзілася СССР у 1.5 млн. рублёў на дзень.

«Сёньняшні візыт быў для замежных вэтэранаў нагодай на ўласныя вочы пабачыць посьпехі, якіх Віетнам дасягнуў у справе пабудовы і абароны Радзімы», -- паведамляе афіцыйная віетнамская прэса.

Незалежных СМІ ў Віетнаме не існуе.

«Нам трэба супрацоўнічаць, каб змагацца з хлусьлівымі меркаваньнямі адносна пытаньняў правоў чалавека ў нашых краінах», - заявіў Аляксандру Лукашэнку прэзыдэнт Віетнаму Нгуен Мінь Чыет у часе свайго прыезду ў Менск у траўні 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG