Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча бараніць неба Эўропы разам з НАТО


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў накіраваў ачольнікам дзяржаў-членаў Рады Расея-НАТО пасланьне з выкладаньнем расейскай пазыцыі па супрацьракетнай абароне.

Мядзьведзеў пацьвердзіў гатовасьць Расеі ўзяць на сябе долю адказнасьці за падтрыманьне стратэгічнай стабільнасьці і бясьпекі, уключна з фармаваньнем супольнай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе.

У прыватнасьці, Мядзьведзеў сьцьвярджае, што сыстэма эўрапейскай супрацьракетнай абароны можа стаць эфэктыўнай толькі ў выпадку раўнапраўнага ўдзелу ў ёй Расеі, паведамляе прэсавая служба Крамля.

Раней генэральны сакратар НАТО Андэрс фог Размусэн заявіў, што Паўночнаатлянтычны альянс гатовы супрацоўнічаць з Расеяй у пытаньні супрацьракетнай абароны на двухбаковай аснове – не ўключаючы яе ў ствараную адзіную эўрапейскую сыстэму.
XS
SM
MD
LG