Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьні ў Емэне: 7 параненых


Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане

Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане

У Емэне, у горадзе Таіз 7 чалавек былі параненыя, калі ўзброеныя людзі ў цывільным адзеньні адкрылі агонь па ўдзельніках антыўрадавай акцыі.

У маршы ў цэнтры гораду ўдзельнічалі дзясяткі тысяч людзей.

Паводле відавочцаў, у Таізе таксама праводзіцца страйк, да якога заклікала апазыцыя.

У пятніцу ў емэнскім горадзе Іб тры дэманстранты былі забітыя ў сутыкненьнях з байцамі Рэспубліканскай гвардыі.

У той жа дзень прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех адхіліў заклік ЗША сысьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG