Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Музыкі і літаратары дапамогуць ахвярам тэракту


Дабрачынны канцэрт у дапамогу пацярпелым ад тэракту ў менскім мэтро пройдзе 15 траўня ў менскім "Лофт-кафэ". У канцэрце возьмуць удзел рок-, джаз- і этна-гурты, а таксама літаратары.

Сярод удзельнікаў канцэрту – Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, этна-трыё "Троіца", гурт Akana, джаз-бэнд "Аўтсайдзеры", Аляксандр Памідораў, кампазытар Сьвятлана Шэіна ды іншыя.

Павел Аракелян разам з Аленай Аракелян і Юрыем Дзьмітрыевым з этна-трыё "Троіца" запісаў новую песьню "Release me, Lord!", якую прысьвяціў ахвярам трагедыі.



Усе сродкі, атрыманыя з імпрэзы, будуць накіраваныя пацярпелым ды іх сем’ям на рэабілітацыю. Гледачы могуць дапамагчы ня толькі тым, што купяць уваходны квіток, але ахвяраваць прадметы мастацтва (кнігі, дыскі, карціны) – усё, прададзенае падчас дабрачыннага кірмашу, пойдзе на карысьць пацярпелых, непрададзенае – вернутае ўладальнікам. Разьмяркоўвацца сродкі будуць не праз афіцыйны фонд, а незалежным чынам, пад кантролем інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Квіток на канцэрт будзе каштаваць 30 000 рублёў, адрас Лофт-кафэ, вул. П.Броўкі, 22.
XS
SM
MD
LG