Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не прызналі ўраду лібійскіх паўстанцаў


Прэм'ер-міністар Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі Махмуд Джыбрыль
Прэм'ер-міністар Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі Махмуд Джыбрыль
ЗША не далі ўраду лібійскіх паўстанцаў поўнага дыпляматычнага прызнаньня.

Перамовы на гэтую тэму паміж прэм'ер-міністрам Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі Махмуда Джыбрыля і дарадцам прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Томам Доніланам прайшлі ў пятніцу ў Вашынгтоне.

Па выніках сустрэчы Белы дом, аднак, зазначыў, што ўрад паўстанцаў зьяўляецца "легітымным кантактным суб'ектам", які заслугоўвае даверу.

Тым часам, генэральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Луіс Марэнга Акампа сказаў, што выдасьць у панядзелак ордэр на арышт трох лібійскіх урадоўцаў, вінаватых у "злачынствах супраць чалавецтва".
XS
SM
MD
LG