Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША адмяніў сёлетнія вынікі лятэрэі Green Card з-за таго, што выбар пераможцаў ня быў выпадковым, як таго патрабуе амэрыканскае заканадаўства.

У выніку збою сыстэмы, у 90%-х выпадкаў пераможцамі сталі тыя, хто падаў заяўку цягам першых двух дзён з 30-дзённага пэрыяду рэгістрацыі.

Пераможцамі ануляванага адбору сталі 22 тысячы чалавек. Чакаецца, што вынікі паўторнай лятэрэі будуць абнародаваныя ў сярэдзіне ліпеня.

Дзярждэпартамэнт прынес прабачэньні тым, хто памылкова быў паінфармаваны пра выйгрыш грын-карты.

Лятэрэя Green Card разыгрываецца штогод ад 1994 году – пасьля таго, як Кангрэс ЗША ўвёў гэтую сыстэму. Заяўнікі, якія жадаюць атрымаць візу, адвольна адбіраюцца кампутарам.
XS
SM
MD
LG