Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША анулявалі вынікі лятэрэі Green Card


Дзярждэпартамэнт ЗША адмяніў сёлетнія вынікі лятэрэі Green Card, з-за таго, што выбар пераможцаў ня быў выпадковым, як таго патрабуе амэрыканскае заканадаўства.

У выніку збою сыстэмы, у 90%-х выпадкаў пераможцамі сталі тыя, хто падаў заяўку цягам першых двух дзён з 30-дзённага пэрыяду рэгістрацыі.

Пераможцамі ануляванага адбору сталі 22 тысячы чалавек. Чакаецца, што вынікі паўторнай лятэрэі будуць абнародаваныя ў сярэдзіне ліпеня.
XS
SM
MD
LG