Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Марплз: «Сацыяльны кантракт Лукашэнкі з грамадзтвам падарваны»


Дэйвід Марплз

Дэйвід Марплз

Так мяркуе вядомы канадзкі палітоляг Дэйвід Марплз, які не выключае абуджэньня ў бліжэйшай будучыні пратэстных настрояў у Беларусі.

На старонках выданьня Eurasia Daily Monitor Дэйвід Марплз, аналізуючы цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі, робіць выснову, што «аслабленьне кантролю Лукашэнкі над лёсам сваёй краіны падрывае ягоны праславуты «сацыяльны кантракт» з грамадзтвам». Дэйвід Марплз прыводзіць выказваньне беларускага палітоляга Віталя Сіліцкага, які 4 гады таму выказваў меркаваньне, што «рэальныя пратэстныя настроі і пратэстны патэнцыял зьявяцца, калі ўзьнікне крызыс існага сацыяльнага кантракту і, па-другое, калі незадаволенасьць і пратэстныя настроі набудуць ня толькі прагматычны характар, але і каштоўнасны».

«У 2007 годзе такая сытуацыя здавалася далёкай, але цяпер імкліва набліжаецца да рэальнасьці,» ­ прыходзіць да высновы Дэйвід Марплз, пералічваючы чыньнікі, якія могуць спарадзіць пратэстныя настроі. Гэта паміраючая эканамічная палітыка Беларусі, якая патрабуе замежных крэдытаў, каб трымацца на плыву, доўгія чэргі за прадуктамі і валютай, страх перад выгадаваным у сябе тэрарызмам, санкцыі, якія ўвялі супраць рэжыму ЗША і ЭЗ (хаця і ў меншых маштабах) і вылучэньне бліжэйшым суседам у якасьці ўмовы выдзяленьня крэдыту права на прыватызацыю каштоўных актываў ­ то бок, каб яны прадаваліся непасрэдна расейскім кампаніям.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG