Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан асудзіў апэрацыю супраць бін Ладэна


Парлямэнт Пакістану асудзіў апэрацыю спэцслужбаў ЗША, у выніку якой быў забіты Ўсама бін Ладэн.

У часе супольнага паседжаньня, прысьвечанага спэцапэрацыі ЗША, дэпутаты абедзьвюх палатаў патрабавалі правесьці незалежнае расьсьледаваньня падзеяў – каб пазьбегнуць падобных сытуацыяў надалей. Сама сытуацыя была кваліфікаваная як парушэньне сувэрэнітэту Пакістану.

У рэзалюцыі, прынятай па выніках абмеркаваньня, пакістанскія парлямэнтары патрабуюць ад уладаў ЗША спыніць апэрацыі з удзелам самалётаў-бесьпілётнікаў. У выпадку адмовы Пакістан пагражае пазбавіць НАТО права транзыту грузаў у Аўганістан.
XS
SM
MD
LG