Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: АЭС "Хамаока" спыніла працу


АЭС "Хамаока"

АЭС "Хамаока"

У Японіі сёньня цалкам спыніла працу атамная электрастанцыя "Хамаока", якая знаходзіцца ў сэйсманебясьпечнай зоне ў 200 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Токіё.

Працэс паступовага закрыцьця пяці рэактараў адбываўся на працягу мінулага тыдня.

Да закрыцьця станцыі заклікаў на мінулым тыдні прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан - праз два месяцы пасьля буйной аварыі на іншай японскай АЭС "Фукусіма-1", выкліканай моцным землятрусам і цунамі.
XS
SM
MD
LG