Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы шукаюць падтрымкі ў Белым доме


Махмуд Джыбрыль у Вашынгтоне
Махмуд Джыбрыль у Вашынгтоне
Дэлегацыя лібійскіх паўстанцаў сёньня мае сустрэцца ў Вашынгтоне з высокімі амэрыканскімі ўрадоўцамі ў спробе заручыцца фінансавай і дыпляматычнай падтрымкай у барацьбе супраць Муамара Кадафі. Кіраўнік выканкаму Пераходнай нацыянальнай рады Махмуд Джыбрыль сустрэнецца з дараднікам прэзыдэнта ў справах нацыянальнай бясьпекі Томам Доніланам.

Тым часам галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Люіс Марэна-Акампа паведаміў сёньня, што будзе дамагацца выдачы ордэраў на арышт высокапастаўленых прадстаўнікоў уладаў Лібіі. Сьледзтва падазрае лібійскіх чыноўнікаў у датычнасьці да забойстваў і незаконных перасьледах грамадзянаў у часе цяперашняга канфлікту ў краіне. Імёны падазраваных пакуль не называюцца.
XS
SM
MD
LG