Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Пачобут: Рэжым ёсьць рэжым. І там у вас, і тут у мяне


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

У жывым часопісе зьявіўся чарговы, другі ліст журналіста Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА за нібыта абразу і паклёп на прэзыдэнта ў артыкулах Пачобута ў польскай «Газэце выборчай». Тэкст ліста ў жывым часопісе зьмясьціла жонка Андрэя Аксана:

«Нават ня верыцца, што мінуў цэлы месяц! Здаецца, што яшчэ ўчора на маіх руках зашчоўкнулі кайданкі і з пракуратуры павезьлі ў турму... Час ляціць хутка, значна хутчэй, чым на «сутках». Турэмнае жыцьцё манатоннае, але не пазбаўленае сваіх маленькіх радасьцяў. Я атрымліваю вельмі шмат лістоў з Польшчы, Беларусі, і нават зь Літвы і Нямеччыны. Гэта як каўток сьвежага паветра!

Сяджу я на 3-м паверсе СІЗА, паверхам ніжэй у 30-я гады сядзеў самы вядомы вязень гарадзенскай турмы – камуністычны тэрарыст і верны сталінец Сярога Прытыцкі. У далёкім 80-м годзе я пайшоў у першую клясу школы, якая насіла яго імя. І цяпер вось атрымаў унікальную магчымасьць «пагасьцяваць» у месцы яго «баявой славы» :-) Увогуле я не занепадаю, нават наадварот. Беларусь «турэмная» мала чым адрозьніваецца ад Беларусі «свабоднай». Рэжым ёсьць рэжым. І там у вас, і тут у мяне :-) Хіба што тут у турме ўсё яшчэ больш скандэнсавана. Зь цікавасьцю зьбіраю матэрыял для «посттурэмнага рэпартажу», хоць зьявіцца яму будзе наканавана празь некалькі гадоў, але будзьце пэўныя, ад гэтага ён ня стане менш цікавым. А як вы там?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG