Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ДОЖДЖ...


...у суботу; без ападкаў, але пахмурна ў нядзелю. Тэмпэратура плюс 7-17.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


14

Працяг судовых працэсаў над удзельнікамі пратэсту 19 сьнежня 2010 году: у судах Партызанскага, Фрунзэнскага, Заводзкага і Ленінскага раёнаў Менску. Чакаюцца прысуды Андрэю Саньнікаву, Ільлю Васілевічу, Алегу Гнедчыку, Фёдару Мірзаянаву, Уладзімеру Яроменку.

15

Канцэрт памяці ахвяраў тэракту 11 красавіка 2011. У чатырохгадзіннай імпрэзе возьмуць удзел літаратары і музыкі — Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, этна-трыё "Троіца", гурт Akana, The Outsiders, Аляксандар Памідораў ды шматлікія іншыя. Усе сродкі, атрыманыя з імпрэзы, будуць накіраваныя пацярпелым ды іх сем’ям на рэабілітацыю. Квіток на канцэрт будзе каштаваць 30 000 руб. Менск, Лофт-кафэ, П.Броўкі, 22, пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


14

Фінал “Эўрабачаньня-2011” у Дзюсэльдорфе.

А 6-й увечары, Хайлэнд Парк, Нью-Джэрсі (9 River Rd, Highland Park, NJ 08904) -- канцэрт “Зорна-паласаты жывы беларускі гук” у выкананьні гурта “Vertex”.

14-15

Міжнародны кніжны кірмаш у Празе (сёлетняя галоўная тэма кірмашу: літаратура арабскага сьвету).

15

У Брусэлі пачынаецца Тыдзень эўрапейскай моладзі.

У шматлікіх гарадах Гішпаніі і Партугаліі дэманстрацыі супраць эканамічнай палітыкі.

У Каіры выбіраюць генэральнага сакратара Арабскай лігі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


14

У 1955 у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Гэты вайсковы саюз краінаў сацлягеру існаваў да 1 ліпеня 1991.

У 1995 адбыўся першы беларускі рэфэрэндум, пра нацыянальныя сымбалі і наданьне расейскай мове роўнага статусу зь беларускай.

15

У 1891 нарадзіўся расейскі пісьменьнік Міхаіл Булгакаў (пам. 1940).

У 1905 дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце “Северо-западный край” быў апублікаваны верш “Мужык”.

У 1971 у Лёндане адчынілася беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны. Кіруе лёнданскай бібліятэкай айцец Аляксандар Надсан.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


14

Сусьветны дзень справядлівага гандлю.

15

Міжнародны дзень сямей.

МІНУС 365:


Штрафы за нацыянальныя сьцягі ў цэнтры Менску

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


Рукапісы не гараць.

Упрасіце іх, каб мяне ведзьмай пакінулі!.. Ні за інжынэра, ні за тэхніка не пайду.

Прыемна чуць, што вы так ветліва ставіцеся да ката. Катам звычайна чамусьці гавораць “ты”, хоць ні адзін кот ніколі ні з кім ня піў брудэршафта.

Што б рабіла тваё дабро, калі б не было зла?

Так, чалавек сьмяротны, але гэта было б яшчэ паўбяды. Дрэнна тое, што ён часам неспадзявана сьмяротны, вось у чым фокус!


Міхаіл Булгакаў, “Майстар і Маргарыта”
XS
SM
MD
LG