Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз сумняваецца ў легальнасьці аднаўленьня памежнага кантролю


Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жузэ Мануэл Барозу сёньня папярэдзіў Данію, выказаўшы сумнеў у легальнасьці яе плянаў умацаваць памежны кантроль для вырашэньня ўнутрыпалітычных праблем. У лісьце дацкаму прэм'еру Ларсу Леке Расмусэну Барозу выказаў занепакоенасьць рашэньнем Капэнгагену аднавіць кантроль на мяжы з Швэцыяй і Нямеччынай. Паводле Барозу, прапанаваныя захады могуць супярэчыць абавязаньням Даніі ў рамках эўрапейскага і міжнароднага заканадаўства.

У сераду меншасны ўрад Даніі выступіў з плянам аднаўленьня памежнага кантролю, каб дамагчыся саступак у парлямэнце з боку правых папулістаў.
XS
SM
MD
LG