Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка МЗС Украіны Паўло Клімкін заявіў, што Кіеў лічыць няслушнай ізаляцыю Беларусі ў кантэксьце эўрапейскіх працэсаў.

“Мы заўсёды выступалі за набліжэньне Беларусі да Рады Эўропы, да ўсіх напрацовак – і заканадаўчых, і палітычных – Рады Эўропы ў сфэры вяршэнства права і правоў чалавека, - цытуе агенцтва Інтэрфакс намесьніка міністра замежных спраў Украіны Паўло Клімкіна. -- Мы лічым, што ізаляцыя Беларусі ў кантэксьце эўрапейскіх працэсаў не зьяўляецца правільным шляхам”.

Клімкін заявіў, што адным з умоваў набліжэньня Беларусі да Рады Эўропы застаецца мараторый на сьмяротнае пакараньне. “Такія дыялёг, канешне, вядзецца, і было б вельмі важна, каб мы прасоўваліся да выкананьня гэтай умовы” -- сказаў намесьнік кіраўніка ўкраінскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG