Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: арыштавалі жонку Мубарака


Сюзан Мубарак

Сюзан Мубарак

Жонка былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака Сюзан была затрыманая ў пятніцу на 15 дзён паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах. Эгіпецкія СМІ паведамляюць, што Сюзан Мубарак узялі пад варту пасьля допыту, які пачаўся ў чацьвер раніцай. Напярэдадні сьледчыя міністэрства юстыцыі Эгіпту прыбылі ў курортны горад Шарм-аш-Шэйх для правядзеньня допытаў былога эгіпецкага лідэра і ягонай жонкі паводле абвінавачаньняў у незаконным узбагачэньні і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.

Допыт Мубарака быў праведзены позна ўвечары ў чацьвер у Міжнародным шпіталі Шарм-аш-Шэйху. У часе аднаго зь мінулых допытаў былы эгіпецкі лідэр згубіў прытомнасьць.
XS
SM
MD
LG