Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Я мару займацца правамі чалавека"


Аляксандар Лукашэнка абвяргае папрокі ў тым, што кіраўніцтва краіны нібыта не зацікаўлена ў разьвіцьці прыватнага сэктару эканомікі.

"Толькі хворыя людзі могуць казаць, што прэзыдэнту прыватнік не патрэбны ", - адзначыў кіраўнік дзяржавы ў пятніцу ў часе рабочай паездкі ў Віцебскую вобласьць, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

"Што цябе падсьцёбваць? Гэта твая жыцьцё, твой хлеб", - заявіў А.Лукашэнка ў размове з кіраўніком аграхолдынгу "Славянскі Вялес".

"Мая справа - толькі забясьпечыць правы чалавека, правы кіраўніка холдынгу, - сказаў Лукашэнка. - Я мару займацца толькі правамі чалавека, каб чалавек атрымліваў нармальную зарплату, каб ніхто не прыйшоў і не сказаў: "Вось гэта мне падабаецца, і таму аддай!" - як гэта бывае ў нашых суседзяў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Але ў нас гэтага, быццам бы, няма", - дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG