Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны крымінальны суд цікавіцца лібійскімі чыноўнікамі


Луіс Марэна-Акампа

Луіс Марэна-Акампа

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Луіс Марэна-Акампа паведаміў сёньня, што будзе дамагацца выдачы ордэраў на арышт высокапастаўленых прадстаўнікоў уладаў Лібіі. Акампа сказаў, што адпаведны запыт ён перадасьць сябрам суду ў панядзелак. Сьледзтва прадазрае лібійскіх чыноўнікаў у датычнасьці да забойстваў і незаконных перасьледах грамадзянаў у часе цяперашняга канфлікту ў краіне. Імёны падазраваных пакуль не называюцца.

Расьсьледаваньне дзеяньняў уладаў Лібіі супраць палітычных праціўнікаў было распачатае Міжнародным крымінальным судом пры канцы лютага.
XS
SM
MD
LG