Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Будуць ціснуць, як дзяўчыну”


Камэнтуючы выбыцьцё з фіналу Эўрабачаньня беларускай удзельніцы, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сьпявачку “засудзілі”.

У часе паездкі па Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка наступным чынам пракамэнтаваў няўдачу на Эўрабачаньні прадстаўніцы Беларусі Настасьсі Віньнікавай, якая па выніках галасаваньня не прайшла ў фінал.

“Ну малайчына! Супала ўсё: і паводзіны, і твар, і песьня, -- цытуе Лукашэнку БЕЛТА. – Яна прасьпявала гімн Беларусі. Хто ж прапусьціць гімн Беларусі? Таму ціснуць там, будуць ціснуць і тут”.

Лукашэнка таксама сказаў, што Беларусь “будуць ціснуць па ўсіх накірунках, будуць ціснуць на Эўрабачаньні, як ўчора гэтую дзяўчыну”.

Тым часам кіраўнік ансамблю «Сябры» Анатоль Ярмоленка так пракаментаваў БЕЛТА выступ Віньнікавай.

«Яна цікавая і яркая дзяўчына, аднак мне яе па-людзку шкада, бо Настасься была не гатовая да выступу такога маштабу».

Ён адзначыў выкананьне песні досыць асіплым голасам, выказаўшы здагадку, што гэта наступствы змены клімату і абстаноўкі, удзелу ў вечарынках іншых канкурсантаў, сустрэчаў з журналістамі, хваляваньня.

Дасьціпнікі ў Твітэры ўжо пажартавалі з гэтай нагоды: “Сам Лукашэнка ў Эўразьвяз уехаць ня можа… Таму ён вырашыў паслаць на “Эўрабачанне” свой голас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG