Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага прадпрымальніка затрымалі за футболку


У Гомелі ля філіялу банку "Масква-Менск" міліцыя затрымала індывідуальнага прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчых. Прадпрымальнік шукае магчымасьці купіць хоць якую валюту, каб набыць тавар у Расеі і працягваць свой дробны бізнэс.

"Міліцыянты сказалі, што ім не падабаецца мая майка, на якой напісана "За Беларусь без Лукашэнкі". Зараз мяне зьбіраюцца адвезьці ў Цэнтральны райаддзел міліцыі", — паведаміў праз мабільны тэлефон спадар Няпомняшчых.

У прадпрымальніка на футболцы прымацаваны таксама бэджык дзеля аблягчэньня камунікацыі ў чэргах ля абменьнікаў: "Куплю нестабільную валюту".

Апошні раз міліцыя затрымлівала яго 25 сакавіка, калі ён выпраўляўся ў Менск на сьвяткаваньне Дня Волі. Актывіста абвінавацілі ў лаянцы і пакаралі 2 суткамі арышту.
XS
SM
MD
LG