Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночнакарэйскі рэжым выкраў каля 180 тысяч чалавек


Улады КНДР цягам апошніх 60 гадоў выкралі каля 180 тысяч чалавек з 14 краінаў сьвету. Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы базаванай у ЗША праваабарончай арганізацыі – Камітэту ў правох чалавека. Бальшыня выкрадзеных – ваеннапалонныя з паўднёвай Карэі, захопленыя ў часы Карэйскай вайны (1950 – 53). Сярод выкрадзеных – таксама грамадзяне Японіі, якіх захапілі супрацоўнікі паўночнакарэйскіх спэцслужбаў на японскім пляжы, паўднёвакарэйскія рыбакі і студэнты з краінаў Эўропы, якім абяцалі працаўладкаваньне ў Паўночнай Карэі.

У справаздачы сьцьвярджаецца, што многіх выкрадзеных катавалі, прымушалі браць шлюб і працаваць на паўночнакарэйскі рэжым супраць іх волі.
XS
SM
MD
LG