Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У некалькіх гарадох Емэну сёньня тысячы людзей выйшлі на антыўрадавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. У гэты ж самы дзень у сталіцы краіны Сане адбылася маніфэстацыя прыхільнікаў прэзыдэнта. У Емэне ад студзеня працягваюцца масавыя народныя выступы, у часе якіх загінулі дзясяткі чалавек.

Напярэдадні Катар адмовіўся ад падтрымкі пляну Рады супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў Емэне, які прадугледжваў перадачу Салехам улады віцэ-прэзыдэнту з наступным правядзеньнем выбараў. Прэзыдэнт Емэну спачатку пагадзіўся, а пасьля адмовіўся падпісваць пагадненьне з апазыцыяй.
XS
SM
MD
LG