Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія спыняе АЭС "Хамаока"


АЭС "Хамаока"
АЭС "Хамаока"
Кампанія-апэратар атамнай электрастанцыі «Хамаока», якая разьмешчана на сэйсманебясьпечнай тэрыторыі Японіі, спыняе працу рэактараў. З прычыны высокай небясьпекі паўтору землятрусу раней была спыненая праца трох рэактараў, сёньня плянуецца спыніць чацьверты, а ў суботу – пяты энэргаблёк. Гэта азначае, што АЭС цалкам спыніць працу.

На мінулым тыдні, праз восем тыдняў пасьля аварыі на АЭС «Фукусіма-Даічы», прэм'ер-міністар Наота Кан зьвярнуўся да апэратара «Хамаокі» з патрабаваньнем спыніць працу станцыі дзеля бясьпекі.
XS
SM
MD
LG