Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч на пачатку суду зьвярнуся да судзьдзі з прозьбай пра перапынак, бо яго адвакат Гары Паганяйла не пасьпявае прыехаць з камандзіроўкі.

Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі павінна было адбыцца судовае паседжаньне па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты "Народная воля". Паседжаньне афіцыйна мела статус "падрыхтоўчага".

Іосіф Сярэдзіч адразу пасьля гэтага рашэньня сказаў наступнае:

"Газэта павінна выдавацца. Яна патрэбная нават не Сярэдзічу. І ня тым 30 асобам, якія працуюць у нашым калектыве. Хоць і нам яна патрэбная. Галоўнае — "Народная воля" патрэбная ўсёй нашай краіне, усім беларусам. Што мы такога дрэннага зрабілі для краіны, для ўлады? Мы што, заклікалі да вайны? Не. Мы займаліся прапагандай парнаграфіі? Не. Мы што, займаліся прапагандай насільля, нацыянальнай завірухі? Таксама — не".

Міністэрства інфармацыі тлумачыць, што рашэньне аб спыненьні выпуску "Народнай волі" прымаецца ў адпаведнасьці з падпунктам 2.2 пункту 2 артыкулу 51 закону Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі": з-за вынясеньня рэдакцыі на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджаньняў.

Пасяджэньне перанесенае на 17 траўня.

У судзе Іосіф Сярэдзіч прапанаваў міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму адкрыць на базе "Народнай волі" вучэбны цэнтар для журналістаў:

"Гэта будзе прафэсійны вучэбны цэнтар для ўсіх журналістаў. Я падкрэсьліваю, для ўсіх — і дзяржаўных, і недзяржаўных газэт. Таму што менавіта мы першапраходцы. Сёньня ўжо няма той "Белорусской деловой газеты", якая была заснаваная крышачку раней за "Народную волю". На жаль, ужо шмат гадоў яна не выдаецца ў друкаваным выглядзе. А мы за 16 год не спынілі ніводзін нумар.

У нас ёсьць рэсурсы, ёсьць досьвед. І мы хацелі б падзяліцца гэтым досьведам зь усімі нашымі калегамі. Мне падаецца, што Міністэрству інфармацыі трэба ўхапіцца за гэтую прапанову і стварыць такі цэнтар сапраўды. Таму што на факультэце журналістыкі, пры ўсёй павазе да выкладчыкаў, такіх дасьведчаных асаў якраз і не хапае.

Сёньня я зрабіў такую прапанову праз супрацоўнікаў міністэрства самому кіраўніку гэтага ведамства Алегу Праляскоўскаму".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG