Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: колькасьць ахвяраў тэрактаў дасягнула 80


На месцы выбуху ў горадзе Шабкадар
На месцы выбуху ў горадзе Шабкадар
На паўночным захадзе Пакістану, недалёка ад мяжы з Аўганістанам, колькасьць загінулых у выніку двух выбухаў ля вайсковага трэніровачнага лягеру дасягнула 80. Дзясяткі чалавек параненыя. Бальшыня ахвяраў – навабранцы. Паліцыя паведамляе, што тэракты ажыцьцявілі двое сьмяротнікаў у горадзе Шабкадар.

Пакістанскія талібы ўзялі на сябе адказнасьць за выбухі. Прадстаўнік талібаў заявіў, што тэракты сталі помстай за забойства кіраўніка «Аль-Кайды» Ўсамы бін Лядэна ў выніку апэрацыі спэцназу ў Пакістане 1 траўня.
XS
SM
MD
LG