Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы просяць прызнаньня ЗША


Махмуд Джыбраль
Махмуд Джыбраль
Адзін зь лідэраў Пераходнай нацыянальнай рады, сфармаванай лібійскімі паўстанцамі, Махмуд Джыбрыль сустракаецца сёньня ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі Белага дому. У інтэрвію тэлекампаніі CNN Джыбрыль заявіў, што ён зьбіраецца паставіць пытаньне аб прызнаньні Злучанымі Штатамі Пераходнай нацыянальнай рады як законнага ўраду Лібіі, а таксама аб фінансавай дапамозе паўстанцам. Гаворка ідзе пра перадачу паўстанцам, якія знаходзяцца ў фінансавым крызысе, «мільярдаў» даляраў з раней замарожаных лібійскіх рахункаў у амэрыканскіх банках.

Раней Джабрыль у выступе ў дасьледчым цэнтры Brookings Institution выклаў плян пераходу Лібіі да дэмакратыі пасьля зьвяржэньня дыктатуры Муамара Кадафі. Канстытуцыя краіны мае быць ухваленай на рэфэрэндуме з назіральнікамі ААН. Праз два месяцы пасьля абраньня прэзыдэнта плянуюцца парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG