Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР: выбух бомбы ў банку


Каля 60 чалавек былі параненыя сёньня ў выніку выбуху самаробнай бомбы, якую невядомы кінуў у вакно кітайскага Сельскагаспадарчага банка ў правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе КНР. 19 зь іх параненыя сур'ёзна. Пра гэта паведамляе агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на мясцовыя ўлады. Паведамленьні пра загінулых не пацьвярджаюцца.

Інцыдэнт адбыўся, калі ў баку праводзілася нарада супрацоўнікаў. Мясцовыя ўлады кажуць, што бомбу кінуў раней звольнены з працы супрацоўнік гэтага банка. Вядзеца пошук злачынцы.
XS
SM
MD
LG