Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Amnesty прэзэнтуе даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International агучыць сёньня штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце.

У дакладзе, тэкст якога быў абнародаваны ў чацьвер, гаворыцца аб новым попыце на дэмакратыю ў краінах Блізкага Ўсходу ды Паўночнай Афрыкі, а таксама аб небывалым уплыве інтэрнэту ды мабільнай тэлекамунікацыі як у справе змаганьня за свабоду, так і ў рэпрэсіях супраць яе.

Amnesty падкрэсьліла, што гэта ўскладае дадатковую адказнасьць на кампаніі, якія забясьпечваюць паслугі дыгітальнай сувязі.

Сярод іншага ў дакумэнце адзначаецца пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Ўкраіне і Кіргізстане.
XS
SM
MD
LG