Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр лібійскіх паўстанцаў у Вашынгтоне


Махмуд Джабрыль выступае ў Вашынгтоне

Махмуд Джабрыль выступае ў Вашынгтоне

Лідэр лібійскай паўстанцкай арганізацыі – Нацыянальнай пераходнай рады – прадставіў у Вашынгтоне плян дэмакратычных пераўтварэньняў пасьля зьвяржэньня Муамара Кадафі. Махмуд Джабрыль выступіў перад навукоўцамі ў Вашынгтоне. Ён заявіў, што лідэры апазыцыйных сілаў зьбіраюцца склікаць кангрэс прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Лібіі для абраньня канстытуцыйнай камісіі. Паводле Джабрыля, новая канстытуцыя Лібіі можа быць пастаўленая на галасаваньне ў часе рэфэрэндуму, які праводзіўся б у прысутнасьці назіральнікаў ААН. Пасьля гэтага будуць праведзеныя прэзыдэнцкія, а пасьля і парлямэнцкія выбары.

У пятніцу мае адбыцца сустрэча Джабрыля з прадстаўнікамі Белага дому.
XS
SM
MD
LG