Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да жодзінскага маладафронтаўца наведаўся міліцыянт


Сябра арганізацыі «Малады фронт» Раман Васільеў апавёў, як у кватэру ў Жодзіне, дзе ён жыве з маці, прыйшоў нязваны госьць:

— Да мяне прыходзілі зь міліцыі, прозьвішча яго Назараў. Мяне не было дома, я хадзіў на вакзал, адкрыла маці. Толькі выйшла з душу ў адным ручніку, міліцыянт не прадставіўся, але пачаў дапытваць — дзе я, калі сышоў. Маці прасіла зачыніць дзьверы, але ён адмовіўся і сказаў, што я ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэньне. Я лічу, што гэта з-за штрафаў, ці можа якія графіці зьявіліся зноў у горадзе.

Прозьвішча міліцыянта маці даведалася, калі патэлефанавала ў 102 і запытала што за супрацоўнік толькі што прыходзіў. Адказваць спачатку таксама адмовіліся, але маці падняла шум і ёй назвалі прозьвішча. Маці ўся на нэрвах, падумала, што са мной нешта здарылася, бо гэты Назараў адмаўляўся сказаць, што яму канкрэтна патрэбна, толькі пытаўся, дзе я і гэтак далей. Пра адміністратыўнае правапарушэньне сказаў толькі пры канцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG