Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэнляндыя: сустрэліся міністры Арктычнага рэгіёну


У Грэнляндыі сёньня адбываецца сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў васьмі краінаў Арктычнага рэгіёну. У сталіцы Грэнляндыі горадзе Нуук абмяркоўваліся праблемы, зьвязаныя з рэгуляваньнем асваеньня рэгіёну ў зьвязку з тым, што працягваецца таяць лёд.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла журналістам, што сустрэча мае на мэце прыцягнуць міжнародную ўвагу да рэгіёну. Расею на сустрэчы прадстаўляе міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў. Чакаецца падпісаньне сумеснага дакумэнту аб пошукава-ратавальных працах у Арктыцы.
XS
SM
MD
LG